Інфармацыя пра тое, што на «Горадня-Азот» спынілі печку і цэх, аказалася фэйкам


На начную змену заступілі супрацоўнікі, якія раніцай пачалі страйк.

«Кнопкі, груба кажучы, націскаюць начальнікі, сярод якіх таксама ёсць прыхільнікі страйку. Таму цалкам верагодна, што ўночы запаляць паходню, што будзе азначаць спыненне працы цэха. Размова ідзе пра 3 цэха, бо там ланцуговая рэакцыя. Або сілавое ўмяшанне. Але такім выпадку не будзе каму працаваць. На такія варыянты настроеныя супрацоўнікі», – паведамляла нам крыніца на заводзе.

Пазней інфармацыю, што праца печкі і цэха спыненыя, пацвердзіў кіраўнік стачкаму «Горадня-Азот» Юры Рававы, аднак пазней звесткі зняпраўдзіў.

«Гэта чыйсьці жарт», – заявіў belsat.eu кіраўнік стачкаму прадпрыемства Юры Рававы.

На дадзены момант, лёс страйку на прадпрыемстве ў руках цэхаў «Аміяк-3» і «Карбамід-4».

«Калі заўтра калегі з 3-ай змены заступяць замест 2-ой, то тых чакаюць рэпрэсіі і звальненні з боку адміністрацыі і ўладаў», – гаворыцца ў Telegram-канале «Азоту».

Сённяшняя раніца на прадпрыемстве пачалася з канфлікту з адміністрацыяй. Рабочыя адмаўляліся працаваць. Не менш за 13 працаўнікоў «Горадня Азоту» затрымалі.

  • Пратэсты на «Горадня Азоце» пачаліся ад раніцы 26 кастрычніка. Яны сталі адказам на заклік Святланы Ціханоўскай далучыцца да Народнага Страйку і патрабаваць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Абноўлена
У Горадні затрымалі каля 100 супрацоўнікаў «Горадні Азот»
2020.10.26 14:21

belsat.eu

Стужка навінаў