На Гарадзеншчыне фура сутыкнулася з мікрааўтобусам: шэсць чалавек шпіталізаваныя


На скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічі і Саўгуці-Ганчары-Дайліды позна вечарам 8 жніўня адбылося ДТЗ: грузавік ДАФ з паўпрычэпам сутыкнуўся з мікрааўтобусам Мэрсэдэс Бенц Спрынтар. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

«Кіроўца мікрааўтобуса і пяцёра пасажыраў з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў Іўеўскі цэнтральны раённы шпіталь», – адзначылі ў МУС.

Мікрааўтобус пасля ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd

На месца здарэння выбыла кіраўніцтва Іўеўскага РАУС, ДАІ і следчыя. Хто вінаваты ў ДТЗ цяпер высвятляецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў