Гэта найбуйнейшы шторм, які ўдарыў па Карыбскім моры і ўсходнім узбярэжжы Злучаных Штатаў за апошнія дзесяць гадоў.
На Гаіці, адной з самых бедных краін у свеце, якая дагэтуль не аправілася ад леташняга землятрусу і ўспышкі халеры, ад урагану загінулі каля 300 чалавек. Інфраструктура вострава разбураная. Тысячы людзей цяпер знаходзяцца ў прытулках, у шпіталях няма месцаў. 4 чалавекі таксама загінулі ў Дамініканскай рэспубліцы.
Цяпер ураган набліжаецца да Флорыды, Джорджыі і Паўднёвай Караліны, дзе абвешчана надзвычайнае становішча. Эвакуяваныя больш 3 мільёнаў людзей.
Метэаролагі разлічваюць, што цыклон сціхне ў нядзелю.
ДР belsat.eu