Прарасейскія баевікі ў раёне Траецкага на Светладарскай дузе абстралялі грузавы аўтамабіль «Урал» з байцамі Узброеных сілаў Украіны.
У выніку абстрэлу 5 вайскоўцаў былі параненыя, яшчэ 5 былі траўмаваныя (акустычныя і баратраўмы). Пра гэта на брыфінгу паведаміў камандзір 72-й асобнай механізаванай брыгады Руслан Татусь.
«У рамках ажыццяўлення мерапрыемстваў тылавога забеспячэння падраздзяленняў брыгады адносна падвозу прадуктаў і вады на адным з апорных пунктаў вайсковай часткі праціўнік ажыццявіў абстрэл з процітанкавай ракетнага комплексу грузавога аўтамабіля «Урал» і вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі яго разгрузку», – адзначыў ён.
Паводле Татуся, у выніку абстрэлу 5 вайскоўцаў атрымалі раненні – двое знаходзяцца ў цяжкім стане, трое атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці, яшчэ 5 вайскоўцаў атрымалі баявыя траўмы. Параненых шпіталізавалі. Іх жыццю нічога не пагражае.