На беразе Свіслачы з'явілася гіганцкая валошка


Інсталяцыя – падарунак Менску да Дня гораду ад кампаніі «EnCata». Фота – Васіль Русецкі / «Белсат»

Пяціметровая кветка – падарунак Менску ад канструктарскага бюро «EnCata».

На вуліцы Зыбіцкай у Менску з’явілася інсталяцыя «Валошка» – металічная канструкцыя, пялёсткі-лопасці якой пачынаюць варушыцца нават пры лёгкім павеве ветру.

Кветку распрацавала канструктарскае бюро «EnCata», якое займаецца стварэннем «жалезных», фізічных высокатэхналагічных прыладаў – экзашкілетаў, дронаў і г. д.

«Валошку» афіцыйна адкрыюць на выходных.

ДД

Стужка навінаў