На беларусаў павесілі $ 1,15 млрд «калгасных даўгоў»


Эканаміст Уладзімір Кавалкін апублікаваў у сваім «Facebook’у» вытрымкі з артыкула, апублікаванага ў афіцыйным часопісе Міністэрства фінансаў Беларусі. У артыкуле адзначаецца, што мясцовым бюджэтам пагражае «рост даўгавых абавязкаў мясцовых органаў кіравання».

«За два апошнія гады з мэтаю аздараўлення прадпрыемстваў АПК [аграпрамысловы комплекс] на бюджэт былі перакладзеныя даўгі сельгаспрадпрыемстваў перад банкамі на суму 2,3 млрд рублёў [каля $ 1,15 млрд] », – гаворыцца ў часопісе Міністэрства фінансаў.



Рашэнне аб пераносе пазыкаў «па ініцыятыве аблвыканкамаў» летась прыняў кіраўнік Беларусі.

Што гэта азначае?

Раней стратныя прадпрыемствы самастойна пагашалі свае даўгі перад банкам. Цяпер жа даўгі АПК аплачваюцца аблвыканкамамі, якія выпусцілі аблігацыі мясцовых займаў. Асноўнымі сродкамі пагашэння пазыкаў павінны стаць сродкі прадпрыемстваў даўжнікоў (з магчымасцю адтэрміноўкі або растэрміноўкі).

Паводле крыніцы naviny.by, рэгіёны з высокім узроўнем даўгавых абавязкаў не маюць права браць новыя займы без дазволу Аляксандра Лукашэнкі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары