На БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы


На тэрыторыі Беларускай АЭС вайсковец тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 унутраных войскаў МУС скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта паведамляе рэсурс Reform.by.

Салдат тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 унутраных войскаў МУС, якая забяспечвае прапускны рэжым на АЭС, знаходзіўся на варце паміж энергаблокамі атамнай станцыі. Вайсковец стрэліў у сябе.

«Сапраўды, 25 вайсковец, які праходзіць ваенную службу па прызыву ў вайсковай часці 7434, знаходзячыся ў варце, зрабіў стрэл з службовай зброі, у выніку чаго памёр», – паведаміў спецыяліст па грамадскіх сувязях упраўлення ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення камандуючага Унутранымі войскамі МУС.

Вайсковая частка 7434 створаная ў красавіку 2020 году адмыслова для аховы БелАЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. Узначальвае частку палкоўнік Вячаслаў Баракоў.

15 студзеня спробу самагубства ўчыніў вайсковец Пінскага памежнага атраду. Салдат таксама страляў у сябе, паведамляе Памежны камітэт. Вайсковец цяпер у шпіталі.

Hавiны
Мужчына, які падпаліў сябе каля Дому ўраду, – у даволі цяжкім стане
2021.01.24 17:38

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў