На «Басовішча» з бясплатнай візаю. Спяшайцеся!


Арганізатары фестывалю абвясцілі пра пачатак прыёму заявак на візы для наведнікаў імпрэзы. Заяўкі прымаюцца да пятніцы, 24 чэрвеня.

Трэба спяшацца – сёлета раздаюць 200 візаў. Бясплатныя візы атрымаюць маладзейшыя за 25 гадоў, для старэйшых – віза за 50% ад кошту, то бок € 30.

Заяўкі з неабходнай інфармацыяй дасылайце на адрас vizy@basowiszcza.org.

Сёлета «Басовішча» пройдзе ў традыцыйным месцы каля Гарадка пад Беластокам у 27 раз 22-23 ліпеня. Галоўная сцэна прыме «Крамбамбулю», Brutto, Dzieciuki, Erik & The Wordly Savages, Hanba, Navi ды іншых. Уваход на канцэрты вольны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў