На Акрэсціна затрымалі журналістаў, якія прыйшлі сустракаць калегу

Каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна затрыманыя трое журналістаў @onlinerby: Аляксандр Ружачка, Ігар Дземянкоў і Улад Барысевіч і яшчэ адзін журналіст. Яны прыехалі туды, каб сустракаць з содняў сваю калегу Дар’ю Спевак.

Побач з ЦІП на Акрэсціна затрыманы таксама відэограф Дзяніс Жук – супрацоўнік БелаПАН і пазаштатны супрацоўнік TUT.BY.

Журналістаў адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Пазней іх вызвалілі пасля праверкі дакументаў. Пратаколаў не складалі.

Карэспандэнтку Onliner.by Дар’ю Спевак затрымалі 17 кастрычніка падчас маршу студэнтаў. На яе склалі два пратаколы – паводле арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі).

19 кастрычніка суд пакараў дзяўчыну 13 соднямі арышту. Тады ж максімальныя тэрміны адміністратыўнага арышту, 15 содняў, атрымалі працаўнік газеты «Беларусы і рынак» Арцём Маёраў, фатограф TUT.BY і БелаПАН Вадзім Заміроўскі і журналіст БелаПАН Усевалад Зарубін.

belsat.eu

Hавiны