На Акрэсціна ўвялі новыя абмежаванні на перадачы для затрыманых


У менскім ІЧУ змянілі правіла прыёму перадачаў для затрыманых. Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як пратэстоўцы прыйшлі да сценаў ізалятара падчас Маршу вызвалення палітвязняў.

Раніцай 5 кастрычніка стала вядома, што ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Менску раптам перастала прымаць перадачы для затрыманых. Пазней адміністрацыя вывесілі аб’яву, паводле якой ўводзяцца новыя правілы: перадачы будуць прымаць толькі адзін дзень на тыдзень — па чацвяргах, з 10:00 да 18:00. Раней перадачы прымаліся кожны будні дзень з 14:00 да 16:00.

Фота Еўрарадыё

У ізалятары тлумачаць новыя правілы ўведзеныя «у мэтах забяспячэння бяспекі і змяншэння рызыкі, звязанай з распаўсюдам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь COVID-19».

Нагадаем, у Менску адбыўся Марш вызвалення палітвязняў, удзельнікі якога прайшлі шэсцем да ізалятара на Акрэсціна. Пратэстоўцы пад лозунгі «Выпускай», «Караева пад суд», «Жыве Беларусь!» змясцілі на вароты і сцены ЦІП партрэтамі загінулых удзельнікаў дэманстрацыяў і бел-чырвона-белымі налепкамі, а на плоце чырвонай фарбай напісалі «Фашысты».

Hавiны
Марш вызвалення палітвязняў на 57-ы дзень пратэстаў: ОНЛАЙН
2020.10.04 14:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў