На 16-ы дзень сухога галадавання Ігару Банцэру вынеслі прысуд: 1,5 года «хіміі»


У Горадні Ігару Банцэру далі паўтары гады «хіміі» і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Тэрмін адлічваецца з 20 кастрычніка, адзін дзень пад вартай за два «хіміі».
Фота: ВК / Белсат

19 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Горадні вынеслі прысуд гарадзенскаму музыку Ігару Банцэру.

На агалошванне прысуду прыйшло каля 20 чалавек, родныя і сябры Ігара.

Ігара Банцэра абвінавачвалі ў «хуліганстве» за вулічны перформанс: ноччу 5 верасня ён станцаваў у стрынгах без штаноў перад міліцэйскай машынай. Пацярпелы міліцыянт Багдзевіч, які ў гэты час быў у машыне, нібыта пабачыў палавыя органы музыкі, хоць танец працягваўся каля 5 секунд. Па справе праходзіў таксама сведка, міліцыянт Віталь Канюшка, да якога падыходзіў Банцэр і пытаў дазволу патанцаваць перад машынай. Той даў згоду. Але ні на адно судовае паседжанне так і не прыйшоў, хоць менавіта з-за яго суд пастаянна пераносіўся на вялікі час.

У Горадні Ігару Банцэру далі паўтары гады «хіміі» і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Тэрмін адлічваецца з 20 кастрычніка, адзін дзень пад вартай за два «хіміі».
Фота: ВК / Белсат

Ігару Банцэру далі паўтары гады «хіміі» і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе ў залі суда. Тэрмін адлічваецца з 20 кастрычніка, адзін дзень пад вартай ідзе за два «хіміі». Некалькі міліцыянтаў сачылі за прысутнымі з камерамі, варта забараніла даставаць тэлефоны і нешта здымаць.

«Я адчуваю сябе выдатна. З галадавання буду выходзіць паступова, супчыкі і гэтак далей. Раней у мяне на гэта сыходзіла тыдні два. Вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку, салідарнасць, лісты. Пішыце палітвязням, гэта вельмі важна!» – сказаў адразу па выхадзе з судовай залі Ігар. Ён выглядае знясіленым.

У Горадні Ігару Банцэру далі паўтары гады «хіміі» і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Тэрмін адлічваецца з 20 кастрычніка, адзін дзень пад вартай за два «хіміі».
Фота: ВК / Белсат

Яго мама, Тамара Мікалаеўна, пачала ўпрошваць яго выклікаць хуткую, але музыка спачатку адмовіўся. Тым не менш, у выніку яны паехалі ў шпіталь.

Hавiны
«Да панядзелка я дажыву, а далей – не ведаю». На 10-ыя содні сухой галадоўкі прайшло судовае паседжанне над Ігарам Банцэрам
2021.03.12 17:44

Ігара затрымалі 20 кастрычніка, суд над ім пачаўся 3 сакавіка. На ім на знак пратэсту супраць палітычнага пераследу Ігар Банцэр абвесціў сухое галадаванне. Сёння – 16-ты дзень, як Ігар не ўжываў ежы і вады. Яго справа атрымала шырокі розгалас, музыку прызналі палітычным вязнем.

«У Ігара вялікі досвед у галадаванні, ён да гэтага добра падрыхтаваны», – кажа брат Ігара Раман Банцэр.

Пракурор прасіў для музыкі 1,5 гады «хіміі», змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Тое, што музыка нібыта быў п’яны, прыбралі з абвінавачвання. Ігар шмат разоў на судзе паўтараў, што не ўжывае алкаголь з 2007 года.

«Лепш смерць чым ганьба», – сказаў Банцэр падчас свайго апошняга слова.

Hавiны
Пракурор запрасіў для Ігара Банцэра паўтара года «хіміі»
2021.03.18 16:44

Ён цытаваў Сакрата і шмат казаў пра сваё мінулае жыццё.

«Дзякуй вам, высокі суд! Такога хайпу я б не атрымаў, седзячы ўдома. Я больш за 20 год у андэграўндзе, і я не змянюся. Я застануся Банцэрам. Нават калі мяне адправяць на лесапавал, што гэта зменіць? Мае свячэнне застанецца пры мне. Я вельмі рады, што я не большасць», – казаў Ігар.

Ігару Банцэру 40 гадоў, ён – лідар гарадзенскага стрыт-панк-гурта “Mister X”. Вегетарыянец, не ўжывае алкаголь, займаецца тайскім боксам, прытрымліваецца антыфашысцкіх і антырасісцкіх поглядаў.

У Горадні Ігару Банцэру далі паўтары гады «хіміі» і вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Тэрмін адлічваецца з 20 кастрычніка, адзін дзень пад вартай за два «хіміі».
Фота: ВК / Белсат

Ігар актыўна далучыўся да пратэстаў пасля выбараў 9 жніўня. Напачатку ён удзельнічаў у акцыях падтрымкі анархічнага руху і яго актывістаў, затым пачаў ладзіць свае асабістыя перформансы. За гэта неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Напрыклад, на адзін з судоў у верасні ён прыйшоў у ружовым адзенні з ружовым сцягам – каб паказаць, што яго затрыманні, тыя суды, на якіх ён быў раней, ды наогул уся беларуская судовая сістэма – гэта фарс. З ганка суда музыку забраў АМАП.

Адразу падчас першага зняволення Ігар пачаў галадоўку. Ён быў двойчы збіты, але ў рэшце рэшт вызвалены праз 72 гадзіны ўтрымання. 24 жніўня Банцэр быў арыштаваны разам з іншымі анархісцкімі і антыфашысцкімі дэманстрантамі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Ён атрымаў 10 содняў, астатнія – 7, і ў чарговы раз распачаў галадоўку.

За кратамі ў перыяд са жніўня па кастрычнік 2020 года ён агулам адбыў 18 содняў, а таксама быў аштрафаваны.

ВК, МГ belsat.eu

Стужка навінаў