МЗС Беларусі: мы гатовыя арганізаваць сустрэчу Лукашэнкі і Трампа


Менск гатовы да арганізацыі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Доналда Трампа, але пакуль такое пытанне на парадку дня не стаіць. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алег Краўчанка.

«Я думаю, што, на жаль, пакуль такое пытанне на парадку дня не стаіць. Але мы былі б гатовыя да гэтага», – цытуе дыпламата РИА Новости.

Заява была зроблена падчас візіту Краўчанкі ў Вашынгтон 31 студзеня.

Hавiны
МЗС пра вяртанне амерыканскіх дыпламатаў у Менск: Працэс зойме месяцы, калі не гады
2019.01.31 17:44

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў