МЗС пра вяртанне амерыканскіх дыпламатаў у Менск: Працэс зойме месяцы, калі не гады


Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алег Краўчанка пацвердзіў, што Беларусь зняла абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску. Пра гэта дыпламат заявіў, выступаючы на ​​панэльнай дыскусіі «Атлантычнай рады» у Вашынгтоне 31 студзеня, паведамляе TUT.BY

Паводле словаў Краўчанкі, графіку вяртання дыпламатаў пакуль няма, канчатковае рашэнне не прынятае.

«Калі будзе прынятае – працэс зойме месяцы, калі не гады. Хутчэй за ўсё, гады, да таго як мы ўбачым амбасадараў у абедзвюх сталіцах», – заявіў ён.

Таксама Алег Краўчанка не выключае таго, што бязвізавы ўезд у Беларусь распаўсюдзіцца і на наземныя межы. Аднак, як адзначыў дыпламат, гэта таксама доўгі працэс.

Нагадаем, 11 студзеня амерыканскі часопіс Foreign Policy паведаміў, што кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей 10 студзеня апавясціў Вашынгтон аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску. Пазней МЗС Беларусі пацвердзіў тэлефанаванні Макея кіраўніцтву Дзярждэпа ЗША, але дэталі перамоваў не раскрываліся.

Абноўлена
У Вашынгтон патэлефанавалі ў той жа дзень, калі Лукашэнка заявіў пра магчымую страту саюзніка. Ці ўдасца Менску шантажаваць Маскву?
2019.01.11 13:45

Амерыканская амбасада ў Менску ад 2008 года функцыянуе ва ўрэзаным складзе, без амбасадара. Спачатку быў усталяваны ліміт у пяць дыпламатаў, але паступова ён быў пашыраны да 10.

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў