Мянчук залез на апору ЛЭП. Цяпер ён у рэанімацыі


25 траўня жыхарка Мачулішчаў паведаміла ў міліцыю пра здарэнне.

Непадалёк ад лініяў электраперадачы жанчына выгульвала сабаку і звярнула ўвагу на маладога хлопца, які лез па апоры ЛЭП. Праз некаторы час яна пачула ўдар аб зямлю. Жанчына патэлефанавала ў хуткую і міліцыю.

Медыкі неадкладна даставілі пацярпелага ў шпіталь, хлопец з шырокімі апёкамі і, магчыма, пераломамі знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі.

«Па дадзеным факце Менскім РУУС праводзіцца праверка. Высвятляюцца прычыны і абставіны здарэння», – паведаміла Алена Каралёва, афіцыйны прадстаўнік Менскага РУУС.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў