«Белсат» распытаў менчукоў, ці патрэбная беларусам АЭС.
Шмат хто з апытаных ставяцца да Астравецкай АЭС скептычна.
«Многа няшчасных выпадкаў, АЭС непатрэбная нашай краіне».
«Я катэгарычна супраць АЭС. Калі я думаю пра тое, што нашыя будаўнікі заніжаюць кошты паўсюль, так будзе з АЭС».
«Я вельмі негатыўна стаўлюся, таму што парушаецца элементарная тэхніка бяспекі. Няма ўмоваў, каб людзі працавалі нармальна».
Аднак ёсць і тыя, хто за.
«Я за АЭС, бо гэта прынясе выгаду дзяржаве, і будзем электраэнергію прадаваць».
«Будуюць расейцы, я ім давяраю. А шум супраць падымаюць БНФ, напрыклад, сектанцкая партыя».
Больш адказаў у відэаматэрыяле.
ДР belsat.eu