У Еўрапейскім парламенце сёння, 9 ліпеня, абмяркоўвалася бягучая сітуацыя ў Беларусі. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль выказаў заклапочанасць сітуацыяй у краіне.
«Мы глыбока занепакоеныя абмежаваннямі свабоды сходаў і выказванняў, уключаючы зафіксаваныя затрыманні мірных пратэстоўцаў, блогераў і журналістаў. Прыгнёт і пераслед апазіцыйных кандыдатаў мусіць спыніцца. Фундаментальныя свабоды мусяць паважацца, і кожны кандыдат і выбарца мусіць мець магчымасць выказаць свае грамадзянскія і палітычныя правы», – сказаў Жузэп Бурэль.
Ён таксама выразіў спадзеў, што Беларусь запросіць прадстаўнікоў ЕЗ як назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары. Барэль падкрэсліў, што эканамічная супраца – у інтарэсах абодвух краін.
«Мы мусім быць адкрытымі да далейшага развіцця нашых стасункаў з Беларуссю і працягваць падтрымліваць беларускія незалежнасці і суверэнітэт. Аднак гэтае развіццё можа толькі базавацца на пазітыўных кроках у сферу дэмакратыі, вяршэнства законаў, правоў чалавека і фундаментальных свабодаў».
Жузэп Бурэль адзначыў, што сёлетнія прэзідэнцкія выбары будуць ключавым момантам, які вызначыць стасункі паміж Беларуссю і ЕЗ.
Раней еўрадэпутаты падпісалі калектыўны ліст, дзе апісвалі сітуацыю ў Беларусі і прасілі Еўракамісію заняць рашучую пазіцыю.
КТ belsat.eu