«Мы даволі моцны карабель». Лукашэнка распавёў, што ляжыць у аснове беларускай незалежнасці


Аляксандр Лукашэнка. Фота – president.gov.by

Паводле кіраўніка Беларусі, найважнейшае для Беларусі – не змяншаць хуткасць і ня адхіляцца ад абранага шляху.

«Галоўнае – не змяншаць хуткасць і ня адхіляцца ад абранага намі шляху, – сказаў прэзідэнт. – Нас шмат, але Беларусь у нас адна. І гэтая простая ісціна ляжыць у аснове дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці краіны», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прыёму напярэдадні старога Новага году, на якім раздаў узнагароды і дыпломы беларускім чыноўнікам, артыстам і працаўнікам дзяржаўных медыяў.

У сваёй прамове Лукашэнка параўнаў сучасны свет з акіянам, які штарміць.

«Беларусь у ім хоць і не самы вялікі, можа быць, і невялікі, але даволі моцны карабель, які мы павінны захаваць», – працягнуў ён.

Гэты год, на думку кіраўніка краіны, стане «па-свойму асаблівым».

«Ён будзе такім, якім мы яго з вамі зробім. Трэба толькі, як і раней, шанаваць і берагчы тое, што маем, захоўваць і развіваць лепшае, распрацоўваць і ствараць самае перадавое. У адваротным выпадку адстанем. А згуртаванасць, нашая любоў да Радзімы шматкроць прымножаць нашы сілы для новых дасягненняў», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
$ 25 700 штрафаў і 60 содняў арышту. Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію?
2020.01.10 18:45

ДД belsat.eu

Стужка навінаў