$ 25 700 штрафаў і 60 содняў арышту. Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію?


На думку Алеся Бяляцкага, жорсткія прысуды сведчаць пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: Forum, TASS

Каля 80 судовых працэсаў прайшло ў Беларусі пасля Раства. Цягам трох дзён суды ў розных рэгіёнах краіны штрафавалі і арыштоўвалі актывістаў, якія наважыліся на выступы за незалежнасць ды суверэнітэт Беларусі.

Прысуды выносіліся на падставе частак 1 і 3 артыкулаў 23.34 КаАП за арганізацыю ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях. Суды прайшлі ў Менску, Віцебску, Лідзе, Пінску, Гомлі ды Дубровенскім раёне.

Судзілі як вядомых палітыкаў, гэтак і шараговых актывістаў самых разнастайных партыяў, арганізацыяў ды рухаў. Таксама прысуды атрымалі блогеры, журналісты, літаратары, святары і нават дыпламаты ды іншыя прыхільнікі незалежнасці Беларусі.

Абноўлена
30 дзён арышту. Севярынец зноўку пакараны за пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй
2020.01.10 11:35

На новыя 30 содняў арышту быў асуджаны сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, на 15 содняў – блогеры Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры кот», ды Сяргей Ціханоўскі. Раней яны ўжо былі асуджаныя на 15 содняў. Севярынца яшчэ дадаткова аштрафавалі.

Агульная сума штрафаў за 8-10 студзеня склала Br 54513, або каля $ 25700.

Агулам аштрафаваныя былі каля 60 чалавек. Некаторых з іх судзілі па некалькі разоў. Штрафы ў памеры сумарна па Br 2700 прысудзілі Алене Талстой, Максіму Урбановічу, Андрэю Хранкову, Святлане Каваленка ды Мікалаю Казлову, Br 2025 – Віталю Трыгубаву, Br 1620 – Таццяне Севярынец ды Алене Янушкоўскай.

Па Br 1350 павінны выплаціць у бюджэт Павел Севярынец, Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), Валерый Бычкоўскі, Сяргей Спарыш, Андрэй Шарэнда, Яўген Батура, Ніна Багінская, Марына Адамовіч ды Вольга Кавалькова. На Br 1215 аштрафаваная Ганна Шапуцька.

Абноўлена
У Менску судзяць актывістаў за акцыі ў падтрыманне незалежнасці
2020.01.08 12:18

Штрафы ў Br 810 прысудзілі Ігару Краўчанку, Пятру Садоўскаму, Вячаславу і Марыне Касінеравым, Сяргею Антончыку, Леаніду Акаловічу, Аляксею Марачкіну, Барысу Анікееву, Уладзіміру Някляеву, Анатолю Лябедзьку, Аляксею Сюдаку, Юрыю Татуру, Юрасю Беленькаму, Юрасю Губарэвічу, Андрэю Рогаву, Галіне Лагацкай, Ігару Лялькову, Даніле Лаўрэцкаму, Ірыне Цап, Эдуарду Пальчысу.

Па Br 675 мусяць заплаціць Віталь Савіч, Наталля Ладуцька, Вольга Быкоўская ды Наталля Стрэльчанка, па Br 540 – Мікалай Трафімчук, Барыс Дуброўскі, Галіна Жукоўская, Уладзімір Арлоў ды Салаўёў, Br 405 – Ігар Барысаў і Антось Жылко, па Br 270 – Мікалай Міхалевіч і Зміцер Тарасюк, Br 135 – Таццяна Кебікава, Br 108 – Людміла Алёхіна.

Справы ў дачыненні да яшчэ дзясятку актывістаў былі накіраваныя да дапрацоўку або перанесеныя, а 18-гадоваму Іллі Шаблінскаму з Ліды вынеслі папярэджанне.

А суддзі хто?

Вядома, у такой канвеернай працы не варта забывацца на тых, хто выносіў прысуды. Не менш за 5 прысудаў пратэстоўцам запісалі на свой рахунак суддзі Аляксей Кісляк, Юлія Густыр ды Іван Касцян, не менш за 4 – Наталля Дзядкова, Юлія Шут, Валерый Есьман, не менш за 3 – Юрый Машкетаў, Анатоль Барысёнак, Таццяна Шоцік, Таццяна Акавітая, Аляксандр Рудэнка.

Адвакат Алег Юрчанка і блогер Сяргей Ціханоўск падчас суду. Фота belsat.eu

Па два прысуды вынеслі Юлія Варакса, Таццяна Мотыль, Алена Жывіца, Аляксандр Пацко, Анастасія Ляўкоўская, Ганна Ігнацьева, Вольга Няборская, Максім Трусевіч, Анастасія Асіпчык.

Hавiны
«Не дай бог, няслушны крок – мы згубім усё». Лукашэнка пра незалежнасць і кошты на нафту
2020.01.09 16:40

Таксама сярод тых, хто судзіў прыхільнікаў незалежнасці, былі Лідзія Цяліца, Віктар Казак, Вера Галаўкова, Аляксандр Мохараў, Вячаслаў Мацук, Святлана Чараповіч, Лаўрыновіч, Аляксандр Сяргей ды іншыя.

Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію

У каментары belsat.eu старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі звязаў такую вялікую колькасць штрафаў і арыштаў з набліжэннем прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка спрабуе збіць хвалю пратэстаў, якая набрала моц падчас акцыяў супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

Мітынг у абарону незалежнасці. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Пры гэтым, адзначыў праваабаронца, улады падзялілі пратэстоўцаў на дзве групы паводле успрыняцця магчымай небяспекі ад іх. Тых, хто на думку ўладаў, уяўляе меншую пагрозу пакаралі штрафамі. У другую ж групу ўвайшлі арганізатары акцыяў, у тым ліку «сэрца пратэстаў» Павел Севярынец і незалежныя блогеры, якіх прысуджваюць да арыштаў. Пры гэтым Алесь Бяляцкі мяркуе, што ўлады вядуць мэтанакіраваную кампанію супраць блогераў з мэтай спыніць імі распаўсюд інфармацыі, прыкладам чаго з’яўляецца таксама крымінальны пераслед у 2019 годзе Сяргея Пятрухіна з Берасця і Андрэя Павука з Акцябрскага.

Знаходжанне ж пад арыштам цягам 1-1,5 месяцаў, на думку праваабаронцы, можна расцаніць як жорсткае абыходжанне, асабліва з улікам умоваў у беларускіх ізалятарах.

Hавiны
Маці Пятра Маркелава: «У сынавай камеры – вошы, антысанітарыя»
2019.12.12 19:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў