BY_Help распачынае збор сродкаў на аплату штрафаў за акцыі супраць інтэграцыі

9 студзеня ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 падчас «антыдармаедскіх» пратэстаў, пачынае новы збор сродкаў. На гэты раз дапамога патрэбна ўдзельнікам акцый супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы «судовага канвееру» сталі штрафы на больш чым 34 тысячы рублёў.

Адзін з ініцыятараў BY_Help і чалец савету прафсаюза работнікаў РЭП Андрэй Стрыжак абвясціў аб новым зборы сродкаў у эфіры Еўрарадыё:

«Амаль штодня выносіцца такая колькасць штрафаў, што яна складае 10-15 тысяч долараў. І гэтыя грошы падаюць на людзей, якія выходзілі за незалежнасць. У асноўным гэта ў Менску, тут былі самыя масавыя акцыі. І тых людзей, якіх міліцыя ідэнтыфікавала, яна цяпер іх масава штрафуе. Гэта будзе доўгі працэс », – адзначыў Стрыжак.

Рэквізіты, па якіх можна пералічыць грошы для BY_Help:

– paypal: alaksiej.lavoncyk@tol.org;

– наяўнымі ў Менску або ў Еўразвязе (для кантакту пішыце ў асабістыя арганiзатарам);

– на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама пішыце ў асабістыя на Facebook).

Кантакт з арганізатарамі:

– праз асабістыя паведамленні групы BY_Help;

– праз е-майл: alaksiej.lavoncyk@tol.org;

– па тэлефоне +375 44 5100511

Кампанія BY_Help дапамагала сплочваць штрафы ўдзельным «антыдармаедскіх» пратэстаў у 2017 годзе.

КА belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны