МУС Беларусі: прастытуткі памаладзелі, падаражэлі і пераходзяць у інтэрнэт


Са справаздачы МУС аб захадах па супрацьдзеянню гандлю людзьмі вынікае, што за першыя шэсць месяцаў 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю прыцягнулі 607 асобаў. Часцей за ўсё іх лавілі ў Менску – 256, у Гомельскай вобласці – 93 і Віцебскай вобласці – 81. На ўліку ў міліцыі стаіць 2 353 прастытуткі. З іх 1082 – у Менску (46%).

Паводле МУС, назіраецца рост колькасці асобаў, якія прапануюць сексуальныя паслугі ў інтэрнэце (каля 20 % ад усіх прапановаў). Раней 90 % прастытутак працавала на аўтатрасах, вуліцах і ў гатэлях. Астатнія прапаноўвалі свае паслугі ў інтэрнэце і газетах.

Паводле звестак праваахоўнікаў, вулічныя прастытуткі зарабляюць $ 50-80 за гадзіну.

«Ніжняя мяжа – $ 10 за палавы акт, верхні – $ 90 за гадзіну, што сведчыць пра рост коштаў, – гаворыцца ў справаздачы. Раней сярэдні вулічны тарыф быў $ 40-70 за гадзіну».

Прастытуткі, якія працуюць па выкліку і аб’явах, ацэньваюць свае паслугі ў $ 80-100 за гадзіну. Мінімальны кошт – $ 40, максімальны – $ 150. Элітныя прастытуткі зарабляюць $ 300-500 за гадзіну. Кошт эскорту з інтымам разглядаецца як паслуга на ўсю ноч і каштуе $ 500-1500.

У справаздачы МУС таксама гаворыцца пра рост колькасці студэнтак, якія працуюць прастытуткамі. У Менску 15% прастытутак, якія трапілі на ўлік – студэнткі ВНУ.

ЮВ, belsat.eu, паводле mvd.gov.by

Глядзі таксама
Каментары