У разведзеным выглядзе напой «70» можна ўжываць унутр, а ў чыстым выглядзе ім можна дэзынфікаваць падлогу.
«Менск-Крышталь» выпусціў 70-градусны алкагольны напой, які «не мае аналагаў сярод беларускіх вытворцаў».
Вытворца раіць ужываць яго ў разведзеным выглядзе ў суадносінах 1:1 з газіроўкамі, сокамі ды іншымі напоямі.
На сайце вытворцы паведамляецца, што алкагольны напой «70» можна выкарыстоўваць у якасці базы для вырабу антысептыка.
ЮВ belsat.eu