«Мотавелазавод» запусціць буйны байкшэрынг


Прадпрыемства «Мотавелазавод» разам з партнёрамі збіраецца запусціць у Беларусі буйны байкшэрынг Velosmart. Кампанія мае намер стварыць пункты пракату ў Менску, Берасці і Горадні, піша TUT.by.

«Гэта не толькі наш праект. Мы ініцыятары – вытворцы ровараў, але разам з намі працуюць партнёры. Гэта будзе на 100 % нацыянальны шэрынг: беларускае праграмаванне, беларускія ровары і беларускія станцыі. Сумесна з партнёрамі ў праект у Менску мы плануем укласці як мінімум два мільёны долараў», – распавялі ў «Мотавелазавод».

Як гэта будзе працаваць?

Фота: urbanoid.by

Пракат будзе працаваць па ўжо вядомым прынцыпе: рэгістрацыя праз прыкладанне, сканаванне кода. Але пакідаць ровары дзе заўгодна не атрымаецца – каб завяршыць паездку, трэба знайсці станцыю.

«У Еўропе горад са станцыяў атрымлівае падаткі. Акрамя таго, ровары, якія пакідаюць у цэнтры многіх еўрапейскіх гарадоў абы-дзе, выклікаюць нязручнасці ў жыхароў, аўтамабілістаў».

Колькі будзе ровараў і якая цана за гадзіну?

У Менску плануюць усталяваць 120-150 станцый. На кожнай – 10-12 ровараў. Усяго задзейнічаюць прыкладна 1500 ровараў, – як звычайных, так і электра. У рэгіёнах станцый будзе менш – да сотні на горад.

Праект паралельна рыхтуюць да запуску ў Берасці і Горадні. Хутчэй за ўсё, праект раней стартуе як раз у абласных цэнтрах.

«У свеце, у тым ліку ў суседніх краінах, байкшэрынг прыраўноўваюць да гарадскога грамадскага транспарту. Таму мы мяркуем, што гадзіна паездкі прыкладна будзе адпавядаць кошту разавага талончыка – 60-65 капеек. Першыя паўгадзіны – бясплатна».

Калі старт?

Velosmart ужо апрабавалі падчас Еўрапейскіх гульняў. У горадзе стаяла тры станцыі, бясплатна роварамі маглі карыстацца ўдзельнікі гульняў. Але чаму кампанія не можа працаваць далей?

«Дадатак створаны, ён адзначыў сваю працаздольнасць. Пытанне толькі ў тым, што мы не можам атрымаць участкі пад размяшчэнне станцыяў».

Пакуль гарадскія ўлады не могуць вырашыць, як іх выдаць – такога досведу ў краіне няма, механізм не адпрацаваны. Магчыма, пытанне вырашыцца да канца года. Хутчэй за ўсё, праект запусцяць у Менску толькі да наступнага сезону.

«Запусціць або паскорыць старт можа і зацікаўленасць ураду, мы чакаем ад яго падтрымання ў плане спрашчэння працэдураў».

Якія ровары і як іх будуць абараняць?

Ровары будуць падобныя на мадэль Aist Tracker 2.0, якая выкарыстоўвалася падчас Еўрапейскіх гульняў.

«Форма такая ж, але будзе трохі іншае выкананне. Напрыклад, нестандартны дыяметр сядла».

Удакладняем, ці не выклікае асцярог у Velosmart рэакцыя на шэрынг Kolobike – у кампаніі зафіксавалі частыя выпадкі вандалізму.

«Наш ровар не паставіш дзе заўгодна, калі чалавек яго ўзяў – ён павінен вярнуць яго на станцыю. Пакуль не вернеш – ідзе аплата за карыстанне. Акрамя таго, наш механізм абароны – нестандартныя элементы. Іх не паставіш на ровар, які прадаецца ў краме, гэта значыць няма сэнсу разбіраць пракатны. Таксама ў нас будзе антывандальная гума – яе нельга пракалоць».

Станцыі будуць стаяць па ўсім горадзе, геаграфічных абмежаванняў па паездках не будзе.

Hавiны
Чыноўнікі нагадалі: у беларускіх цягніках ровар можна правозіць бясплатна
2019.07.08 14:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў