Чыноўнікі нагадалі: у беларускіх цягніках ровар можна правозіць бясплатна


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) агучыла пазіцыю вакол пытання за правоз ровара ў чыгуначным транспарце агульнага карыстання. Паводле міністэрства, падчас сезону колькасць зваротаў грамадзянаў з гэтым пытаннем істотна павялічваецца.

Пры гэтым у міністэрстве адзначаюць, што згодна з пунктамі правілаў перавозак пасажыраў і багажу, кожны пасажыр мае права бясплатна правозіць з сабою на адзін білет ручную паклажу вагой не больш за 36 кілаграмаў, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 сантыметраў.

А вось ручной паклажай з’яўляюцца практычна любыя рэчы пасажыраў, у тым ліку і ровар.

Такім чынам, калі ровар не перавышае агучаныя параметры, то пасажыр можа яго правозіць у цягніку бясплатна. А вось калі ровар важыць больш за 36 кілаграмаў і па суме трох вымярэнняў перавышае 200 сантыметраў, то пасажыру трэба будзе набыць квіток і сабе, і ровару.

Hавiны
У рэгіянальных цягніках з’явілася магчымасць для правозу ровараў
2018.11.21 12:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў