Пра гэта паведаміў дырэктар інстытуту Аляксандр Іпатаў.
«У момант далучэння Крыму да Расеі мы паспрабавалі адказаць на пытанне: куды ж рухаецца Крым? І мы вызначылі, што ён рухаецца да Расеі », – заявіў Іпатаў.
Паводле расейскага астранома, даследаванне праводзілі пры дапамозе радыётэрмаметрычнага комплексу тэлескопаў «Квазары-КВО».
«Гэта не жарт. Крым рухаецца на паўночны ўсход», – заявіў Іпатаў.
Нагадаем, што цяпер Расея будуе 19-кіламетровы мост праз Керчанскі праліў.
Крым быў далучаны да Расеі пасля непрызнанага міжнароднаю супольнасцю рэферэндуму, які адбыўся ў сакавіку 2014 года.
Праз анексію Крыму на Расею былі накладзеныя санкцыі.
Фота: regnum.ru
ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru