Мінздароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 175 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 508 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 936 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 175 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 171 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 10 620 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 375 076 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

ІІ belsat.eu

Hавiны