Міністр культуры: «Нармальныя людзі ходзяць без маскі»

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзеннню фестываля «Славянскі базар», міністр культуры Юрый Бондар выказаўся пра нашэнне масак падчас эпідэміі каронавірусу, піша TUT.by

«Нармальныя людзі [ходзяць] без маскі. Рассаднік мікробаў. Нікога не хачу пакрыўдзіць, але не магу дыхаць. Нешта мяшае. Вось [дырэктар фестывалю] Лапіцкі – ніякіх масак. Сучасны малады чалавек», – сказаў Бондар, уваходзячы ў Дом прэсы.

Як стала вядома сёння, «Славянскі базар» у Віцебску пройдзе з 16 па 20 ліпеня і толькі на адкрытых пляцоўках (раней былі даты з 13 па 21 ліпеня). Адмененыя таксама сольныя канцэрты расейскіх поп-зорак.

Паводле дырэктара фестывалю Глеба Лапіцкага, рэкамендацый уводзіць масачны рэжым або саджаць гледачоў праз аднаго пакуль не паступала.

Медыкі раяць карыстацца маскамі падчас пандэміі, асабліва ў памяшканнях і сярод вялікай колькасці людзей. У некаторых суседніх краінах быў уведзены масачны рэжым у гарадах.

КА belsat.eu

Hавiны