Дзяржава гатовая прадаць кантрольныя пакеты акцыяў ААТ «БАТЭ» – галоўная кампанія холдынгу «Аўтакампаненты», ААТ «Гарызонт», ААТ «Гомсельмаш». Паводле Міністэрства прамысловасці, акцыі гэтых прадпрыемстваў могуць быць прададзеныя толькі «стратэгічнаму інвестару» і пад канкрэтныя інвестыцыйныя праекты.
Таксама дзяржава мае намер прадаць Гарадзенскі завод гандлёвага машынабудавання, баранавіцкае ААТ «Гандальмаш», Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод, аршанскае ААТ «Лантан», Менскі завод ацяпляльнага абсталявання, Віцебскі прыборабудаўнічы завод, Берасцейскі радыётэхнічны завод, Берасцейскі электрамеханічны завод, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Бабруйскі машынабудаўнічы завод, Баранавіцкі завод станкапрыладаў.
[/vc_column_text][vc_column_text]
ЮВ, belsat.eu