Мінінфарм абмежаваў доступ да 4 сайтаў «за неналежную рэкламу лекаў»


На сайце ведамства адзначана, што рашэнне аб блакаванні прынятае ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Доступ будзе абмежаваны да чатырох інтэрнет-рэсурсаў – med-by.info, artrovex.info, normaten8.pokupkishops.ru, medicina-portal.com.

Як растлумачылі ў міністэрстве, падставай стала размяшчэнне на гэтых сайтах неналежнай рэкламы лекавых сродкаў. Пра якія канкрэктна лекі вядзецца гаворка – Мінінфарм не ўдакладняе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары