Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва Менскага інавацыйнага ўніверсітэту ў падбухторванні студэнтаў да забастовак


Міністэрства адукацыі адрэагавала на пратэст студэнтаў Менскага інавацыйнага ўніверсітэту. У ведамстве патлумачылі, якія парушэнні выяўленыя ў ВНУ і распавялі, якім чынам установа можа захаваць акрэдытацыю, паведамляе Мінадукацыі.

Мінадукацыі пералічыла выяўленыя парушэнні ў Менскім інавацыйным універсітэце. У прыватнасці гэта неадпаведны тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі на завочнай (дыстанцыйнай) форме, парушэнні ў арганізацыі навучання, колькасць выдадзеных пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі перавышае колькасць слухачоў.

У выніку камісія адмовіла ў пацверджанні дзяржаўнай акрэдытацыі па 5 спецыяльнасцям вышэйшай адукацыі і па 3 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі. Рэктар універсітэту атрымаў пра гэта інфармацыю яшчэ 6 лістапада.

У Мінадукацыі распавялі, як можна выправіць сітуацыю.

«Ліквідаваць заўвагі камісіі, і правесці паўторную акрэдытацыю, або зачыніць спецыяльнасці, якія былі не акрэдытаваныя, і паведаміць пра гэта ў Мінадукацыі. Акрамя таго ўніверсітэт мае права на апеляцыю», – адзначаецца ў паведамленні ведамства.

Пры гэтым Мінадукацыі абяцае, што студэнты МІУ змогуць працягнуць навучанне ў іншых ВНУ па сваіх вучэбных планах і праграмах.

А вось кіраўніцтва МІУ, на думку ведамства Ігара Карпенкі, ладзіць падбухторванне студэнтаў да забастовак, маніпулюе грамадскай думкай.

Спецыяльнасці ўніверсітэту, на які скардзіўся міністр Карпенка, пазбавілі акрэдытацыі

Міністэрства адукацыі Беларусі не працягнула акрэдытацыі некаторых спецыяльнасцяў Менскага інавацыйнага ўніверсітэту. У выніку 1600 студэнтаў могуць застацца без дыпломаў. Рэктар Мікалай Суша кажа, што ўніверсітэт адпавядае ўсім крытэрам.

За 28 гадоў дзейнасці ўніверсітэту такіх праблемаў не было ніколі. Але сёлета ў сакавіку праверку зладзіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, у выніку чаго ўніверсітэту забаранілі навучаць дыстанцыйна зняволеных. І хоць напярэдадні 1 верасня забарона была адмененае, усе зняволеныя студэнты ўжо былі адлічаныя.

Забастоўка, якая перарасла ў мітынг. Студэнты МІУ пратэстуюць супраць пазбаўлення акрэдытацыі

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары