Міліцыянты дапамаглі магілёўцы захаваць сям'ю. Знаёмая мужа пад выглядам працадаўцы са Швейцарыі змушала яго развесціся


Жанчына звярнулася ў міліцыю з просьбай выявіць асобу махляра, які прапаноўваў ейнаму мужу працу за мяжой. Нехта праз мэсэнджар завабліваў мужчыну ў Швейцарыі.

Аднак было некалькі ўмоваў: трэба было прадаць маёмасць, каб валодаць грашовым капіталам, а таксама… развесціся з жонкай. Апошняе насцярожыла і абурыла жанчыну, і яна пайшла ў міліцыю. Пагатоў муж, станоўча ацаніўшы перспектыву замежнай працы, паспеў падаць на развод uvd.mogilev.by.

Высветлілася, што паведамленні дасылала даўняя знаёмая мужчыны. Яна хацела звесці яго з сям’і. Мужчына патэлефанаваў ёй, тая прызналася ў падмане і папрасіла прабачэння.

Міліцыя нагадвае, што падобны род камунікацыі кажа пра несурʼёзнасць магчымага наймальніка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў