Міліцыянт насмерць збіў раварыста ў Пружанскім раёне


Пра гэта паведамляе афіцыйны паблік УУС Берасцейскага аблвыканкаму ў сацсетцы «УКантакце».

Здарэнне адбылося позна ўвечары 18 чэрвеня непадалёк ад вёскі Ласасін Пружанскага раёну.

Міліцыянт 1976 г.н. збіў веласіпедыста 1977 г.н., які рухаўся па ўзбочыне дарогі. 42-гадовы магілёвец памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі.

Па факце ДТЗ была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу (Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобаю, якая кіруе транспартным сродкам, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў