Міліцыя ўстанавіла асобу жанчыны, канечнасці якой знайшлі ў Свіслачы


5 студзеня сталічныя міліцыянты высветлілі асобу жанчыны, парэшткі якой былі знойдзеныя 2 студзеня 2020 года ў рацэ Свіслач.

Жанчыне было 37 гадоў. Яе цела знойдзена супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Раманаўская Слабада, паведамляе Telegram-канал МУС Беларусі.

Цяпер на месцы здарэння працуе следчая група цэнтральнага апарата Следчага камітэту, паведамляе Telegram-канал СК.



3 студзеня па гэтай справе праваахоўнікі прыйшлі з ператрусам у кватэру Алега Волчака, праваабаронцы і былога грамадскага следчага па справе «эскадронаў смерці». Паводле слоў Волчака, міліцыянты нічога не знайшлі.

Абноўлена
У кватэры былога грамадскага следчага па справе «эскадронаў смерці» зладзілі вобшук
2020.01.03 19:20

Чалавечыя парэшткі знайшлі ў Свіслачы падчас ачышчальных працаў. Камунальнікі дасталі з ракі спартыўную сумку з канечнасцямі жанчыны.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў