У кватэры былога грамадскага следчага па справе «эскадронаў смерці» зладзілі вобшук


Праваахоўнікі прыйшлі з вобшукам у кватэру Алега Волчака, праваабаронцы і былога грамадскага следчага па справе «эскадронаў смерці».

Міліцыя зладзіла вобшук у ягонай кватэры ў звязку з расследаваннем справы аб гвалтоўнай смерці невядомай жанчыны.

«Сёння [3 студзеня 2020 года] усе медыі напісалі пра неапазнаны труп жанчыны, які знайшлі ў Свіслачы. Дык вось, у майго брата ёсць жанчына, з якой ён час ад часу сустракаўся. Тыдзень таму яна знікла. Міліцыя мяркуе, што гэты неапазнаны труп і ёсць жанчына майго брата», – распавёў Belsat.eu Алег Волчак.

Hавiны
МУС: у Свіслачы знайшлі торбу з чалавечымі парэшткамі
2020.01.03 08:57

Нядаўна Алег Волчак зняўся ў рэзанансным рэпартажы пра «эскадроны смерці» у Беларусі.

«Спачатку трэба было даведацца чый гэта труп, а пасля правяраць раён, бо наш дом знаходзіцца ў пяцістах метрах ад месца здарэння», – сказаў былы следчы і дадаў, што «выпадковых выпадковасцяў не бывае».

Паводле Алега Волчака, вобшук скончыўся нічым. «Шукалі сляды злачынства, але вядома нічога не знайшлі», – распавёў праваабаронца. Вобшук у кватэры Алега Волчака, праходзіў два разы: першы а 2 гадзіне ночы 3 студзеня, другі пачаўся ўвечары 3 студзеня. Першы раз праваахоўнікі проста паглядзелі на кватэру і сышлі. А ўвечары ўжо шукалі «цёмныя і бурыя рэчывы».

Hавiны
Алег Волчак пра сведчанні байца, які распраўляўся з апанентамі Лукашэнкі: 99 % – праўда
2019.12.16 18:45
  • Напрыканцы 2019 года журналісты нямецкага выдання «Deutche Welle» паразмаўлялі з былым байцом беларускага СОБРу Юрыем Гараўскім. Мужчына распавёў, што ўвесну 1999 года байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі выкралі і забілі экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. У 1999 годзе Алег Волчак узначаліў грамадскую каімісю па высвятленню абставінаў знікнення Юрыя Захаранкі. Вынікі расследавання камісія перадала ў пракуратуру. З таго часу Волчак прадстаўляе інтарэсы сям’і Захаранкі ў Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў