Аляксандру Матвееву, сыну 68-гадовай жыхаркі Полацку, якая 2 красавіка памерла ў Віцебску ад пнеўманіі з каронавірусам, адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, піша TUT.by
Раней мужчына звярнуўся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку за тое, што ён «не змог зберагчы беларусаў ад небяспечнай інфекцыі».
Афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава заявіла выданню:
«Паведамленне, якія паступілі ад грамадзяніна, разгледжана. Яму дадзены адказ на пазначаны адрас у Францыі, дзе ён жыве».
Сам Матвееў пакуль што ліст ад міліцыі не атрымаў, аднак пра адмову яму стала вядома ад полацкіх міліцыянтаў.
Лідзія Матвеева, 68-гадовая жыхарка Полацку, памерла 2 красавіка ў Віцебскай абласной клінічнай больніцы. У яе была вірусная пнеўманія і пацверджаны каронавірус. Сын жанчыны ўпэўнены, што яна заразілася ў больніцы, куды паступіла з іншым захворваннем.
КА belsat.eu