Мікалаю Статкевічу агучылі новае абвінавачванне


Цяпер тэрмін ягонага утрымання пад вартай можа быць прадоўжаны.

«Сёння Мікалаю «дадалі» (у каторы раз?) ч. 2 арт. 293. Нібыта ён з Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя акцыі», – напісала жонка Статкевіча Марына Адамовіч. Гэтая частка артыкулу прадугледжвае пакаранне да 8 гадоў турмы.

Яна адзначыла, што мінулае абвінавачанне не дазваляла трымаць у СІЗА Статкевіча больш за шэсць месяцаў, а сёння 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня. Праз месяц ён стаў фігурантам так званай справы Ціханоўскага і праходзіў паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэкса. Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Падставай для абвінавачання стаў інцыдэнт у Горадні 29 траўня, калі падчас пікету па зборы подпісаў у выніку правакацыі на зямлі раптоўна апынуўся міліцыянт. У выніку затрымалі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 9 асобаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў