«Microsoft» спыніла падтрыманне «Windows 7»


З 14 студзеня 2020 года кампанія «Microsoft» завяршае падтрыманне аперацыйнай сістэмы «Windows 7». У кампаніі адзначаюць, што кампутар не перастане працаваць, але для сістэмы больш не будзе абнаўленняў.

«Вы можаце працягваць выкарыстоўваць ваш кампутар з «Windows 7», але без абнаўленняў праграмнага забеспячэння і сістэмы бяспекі сістэма падвяргаецца падвышанай пагрозе вірусаў і шкоднага ПА. У канчатковым выніку, лепшы спосаб абараніць сябе – абнавіцца да «Windows 10», – гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

«Microsoft» прадставіла аперацыйную сістэму «Windows 7» у 2009 годзе. Яе пераемнік «Windows 8» будзе падтрымлівацца да 10 студзеня 2023 году.

На працягу некалькіх гадоў «Microsoft» дазваляла бясплатна абнаўляць «Windows 7» да «Windows 10».

Раней у кампаніі заявілі, што кожны год выдаткоўваюць больш за 1 мільярд долараў на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі і абарону ад хакераў.

Hавiны
Інтэрнэт-гіганты падтрымалі заклік аб барацьбе з экстрэмізмам у сеціве
2019.05.15 22:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў