«Менструацыі – гіп-гіп ура!»: тампоны-танцоры распавялі дзецям пра менструацыю


Шведы стварылі ролік, які паказвае школьнікам, як адзначаць жаночыя перыяды.

Галоўныя героі міні-фільму – тэлевядоўцы і чатыры тампоны, апранутыя як каралі ды піраты. Яны спяваюць і танчаць пад рэп.

Хлопец пад гітару рэчытацівам распавядае, што менструацыя гэта «тое, што часамі здараецца з дзяўчатамі ды іншыя мусяць быць крыху больш добрыя да іх».

Відэа выклікала крытыку сярод бацькоў, якія скардзіліся, што ролік недарэчны. «Youtube» класіфікаваў фільм як стужку з «кантэнтам для дарослых», што накруціла яму 6 мільёнаў праглядаў. Песню зрэміксавалі, пераклалі на англійскую і пускаюць у шведскіх начных клубах.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў