Беларусь можа прыпыніць транзіт расейскай нафты ў Еўропу


Беларускія ўлады разглядаюць пытанне прыпынення транспартавання ў Еўропу расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба». Пра гэта паведамляе TUT.BY.

«Ужо ёсць праект пастановы (ураду), паводле якога, акрамя іншага, прыпыняецца транспартаванне нафты па «Дружбе» ў Еўропу», – сказала крыніца парталу.

Паводле крыніцаў парталу пытанне прыпынення транзіту расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» абумоўленае неабходнасцю дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь.

«Нафта – дарагая. «Труба» сёння самы танны транспарт. Трэба працаваць па ім. Тады можа быць альтэрнатыва Расеі», – сказаў другі суразмоўца.

Расея праз нафтаправод «Дружба» забяспечвае сыравінай Польшчу, Германію, Славакію, Вугоршчыну і Чэхію. Штогадовы транзіт нафты праз Беларусь у Еўропу складае 60 мільёнаў тон.

Лукашэнка і Пуцін па выніках перамоваў у мінулым годзе так і не дамовіліся пра кошты на нафту для Беларусі. Цяпер сыравіну з Расеі на беларускія НПЗ пастаўляюць кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай алігарху і сябру Аляксандра Лукашэнкі Міхаілу Гуцэрыеву. Вядома, што ў студзені наша краіна атрымае каля 750 тысячаў тон нафты, што дазволіць загрузіць НПЗ усяго толькі на палову магутнасцяў. На тле гэтага кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад чыноўнікаў знайсці альтэрнатыву расейскай нафце.

Меркаванні
Без нафты – паразумнееце. Крэмль змушае Беларусь да «паглыбленай інтэграцыі»
2020.01.03 20:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў