Менск і Брусель вядуць перамовы пра тэхнічную дапамогу ЕЗ нашай краіне


У Менску адбыліся першыя штогадовыя кансультацыі паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам па пытаннях рэалізацыі праектаў і праграмаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД) ЕЗ. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі і Міністэрства замежных справаў.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і службаў Еўрапейскай камісіі, адказных за рэалізацыю праектаў і праграм МТД ЕЗ.

У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў сустрэчы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка выказаў задавальненне супрацай з ЕЗ у сферы міжнароднай тэхдапамогі. Вітаў рост абʼёмаў і якасці такой супрацу, уключаючы пашырэнне пераліку фінансавых інструментаў ЕЗ, у якіх удзельнічае наша краіна. Беларускі дыпламат падкрэсліў, што сродкі ЕЗ накіроўваюцца на падтрыманне канкрэтных праектаў у галіне мясцовага і рэгіянальнага развіцця, энергаэфектыўнасці, аховы навакольнага асяроддзя, барацьбы з кліматычнымі зменамі, падтрыманне малога і сярэдняга бізнесу, міжасабовых кантактаў і ў іншых сферах узаемнай цікавасці Беларусі і ЕЗ.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі ход рэалізацыі праектаў МТД ЕЗ і абмяняліся думкамі наконт перспектыўных напрамкаў супрацы.

Hавiны
Жыхарка беларускай вёскі пастанавіла аднавіць закінутую сажалку і атрымала на гэта грант Br 5,5 тыс.
2018.12.15 14:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў