Пра гэта паведамляе прэс-служба Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
З пачатку года ў Беларусі зафіксавалі 35 выпадкаў атручванняў грыбамі з 38 пацярпелымі. Летась за той жа перыяд былі 23 выпадкі з 26 пацярпелымі.
Найчасцей грыбамі атручваюцца жыхары Менску (12) і Магілёўшчыны (8).
У асноўным людзі атручваюцца праз ужыванне ў ежу неядомых, або ядавітых грыбоў. А таксама праз няўменне гатаваць грыбы.
ЮВ belsat.eu