Медыкі выратавалі жыццё інфікаванага каронавірусам, які 39 дзён быў на апараце ШВЛ


57-гадовы Валер Сокал 39 дзён знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У мужчыны медыкі выявілі шэраг хранічных захворванняў і СOVID-19. Але ў выніку лекары перамаглі і выратавалі жыццё пацыента, піша «Беларусь 1».

Валер Сокал з’яўляецца пацыентам рэанімацыйнага аддзялення Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. У 57-гадовага чалавека дала збой вантроба, неабходна была тэрміновая перасадка органа. Да гэтага дадаўся каронавірус. Стан чалавека быў вельмі цяжкі. 39 дзён Валеру Сокалу дапамагаў дыхаць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але ўжо тры тыдні як стан пацыента паляпшаецца. Мужчына рыхтуецца выпісацца са шпіталя.

У Беларусі на 24 траўня зарэгістраваныя 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і былі выпісаныя 14 155 асобаў. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў.

Hавiны
У свеце больш за 345 тысячаў ахвяраў каронавірусу
2020.05.25 07:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў