Салман Абэдзі
Салман Абэдзі, які падарваў выбухоўку падчас канцэрту ў брытанскім горадзе, цягам году рыхтаваў свой напад.
Пра гэта паведамляе выданне «The Times» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Год таму Абэдзі адкрыў рахунак у банку, а грошы выкарыстоўваў на набыццё цвікоў і вінтоў, якімі ў выніку начыніў бомбу. Каб не выклікаць да сябе падазрэнняў, тэрарыст прынамсі два разы ездзіў у розныя крамы для набыцця неабходных матэрыялаў.
Пасля гэтага, у сярэдзіне красавіка, Абэдзі наведаў Лівію – родную краіну сваіх бацькоў, якія пасля пераехалі ў Брытанію.
Раней міністр унутраных справаў Францыі Жырар Калом таксама адзначаў, што тэрарыст ездзіў у Лівію, і, імаверна, у Сірыю, пасля чаго «раптоўна радыкалізаваўся».
У сваю чаргу праваахоўнікі паведамілі журналістам, што знайшлі ў будынку Абэдзі майстэрню, дзе ён вырабляў выбуховыя прылады.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле «The Times»