Медыі: Джо Байдэн абраны 46-м прэзідэнтам ЗША


У Злучаных Штатах Амерыкі будзе новы прэзідэнт. Пра гэта паведамляюць BBC, АР і CNN.

Па выніках падлікаў галасоў у ключавым штаце Пенсільванія ён сумарна набраў 273 галасы выбарцаў з 270 неабходных для перамогі.

За яго аддалі галасы 74,8 млн амерыканцаў, што з’яўляецца абсалютным рэкордам для краіны. Ён таксама стаў найстарэйшым упершыню абраным прэзідэнтам ЗША.

Джо Байдэну неўзабаве споўніцца 78 гадоў. Ён з’яўляецца прадстаўніком Дэмакратычнай партыі. У часы Барака Абамы Байдэн займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША.

Hавiны
Як зменіцца палітыка ў дачыненні да свету і Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША
2020.11.04 23:02

На гэтых выбарах яму канкурэнцыю складаў дзейны прэзідэнт ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп. Ён заяўляў пра фальсіфікацыі на выбарах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў