Міністэрства транспарту плануе правесці рамонт і рэканструкцыю 32 мастоў у краіне. Для гэтых мэтаў ведамства спадзяецца прыцягнуць сродкі Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.
У межах рэканструкцыі прадугледжваецца не проста правядзення касметычных работ, але замена апорных канструкцыяў, паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Са словаў чыноўніка закладзеная раней у гэтых мастах нагрузка проста не адпавядае патрабаванням эканомікі краіны.
«Наша Задача – цягам пяці гадоў гэтыя 32 маста зрабіць. З Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця мы правялі перамовы, яны далі згоду на заключэнне пагаднення», – паведаміў Анатоль Сівак.
Дакладная сума інвестыцыяў не паведамляецца. Мінтранс заяўляе, што рэканструкцыя не будзе аднамомантнай.
СК, belsat.eu