Масква заблакавала ўкраінскія фуры


Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства транспарту РФ.

Такім чынам Расея адказала на блакаванне расейскіх цяжкавікоў ля мяжы з Беларуссю на трасе Даманава – Ковель – Чарнаўцы. Гэта адзін са шляхоў, дзе расейскія фуры спрабуюць абʼехаць Польшчу пасля таго, як Варшава забараніла іх транзіт па сваёй тэрыторыі.

Па стане на 14 лютага на Украіне, паводле расейскага міністэрства, застаюцца заблакаванымі больш за 100 фураў. Яшчэ каля 500 цяжкавікоў, якія вяртаюцца ў Расею, не могуць уехаць на ўкраінскую тэрыторыю з боку ЕЗ.

Як паведамляў belsat.eu, расейскія цяжкавікі заблакавалі актывісты з Украінскай народнай самаабароны (УНСО) і арганізацыі «Правы сектар».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=fFgdRCjy9LQ”][vc_column_text]Дзяржпагранкамітэт Беларусі канстатуе ўзрастанне патоку грузавога транспарту на літоўскім напрамку беларускай мяжы.

У пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой у чарзе на выезд – 140 грузавікоў, на ўезд – 10. Больш складаная сітуацыя ў пункце пропуску «Беняконі» – на выезд з Беларусі ў Літву стаяць 130 фур, на ўезд у Беларусь з Літвы – 250 фур. У пункце пропуску «Катлоўка» у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву – 120 грузавікоў.

«Пакуль Расея і Польшча не дамовяцца пра квоты дазволаў на праезд фур, увесь транспартны паток ляжа на плечы Беларусі і Прыбалтыкі», – растлумачыў TUT.BY прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў