Машына з «блатнымі» нумарамі пратараніла «цэнтр апазіцыі» ў Гомлі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/dXqp_ctF0rk”][/vc_column][/vc_row]Інцыдэнт адбыўся ў Гомлі па адрасе Палеская, 52 а 3 гадзіне ночы. Камеры назірання зафіксавалі, як «Таёта» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў металёвую браму ды пашкодзіла цагляны мур. На месца здарэння неўзабаве прыехала хуткая дапамога і ДАІ. Кіроўца і яго пасажыр сурёзна не пацярпелі, прынамсі самастойна выбраліся з машыны. Нумарныя знакі «7777 EX» могуць указваць на прыналежнасць аўта працаўніку МУС.
Як бачна на відэа з камераў назірання, віноўнік здарэння хістаўся – ці то пад уплывам алкаголю (псіхатропаў), ці, магчыма, ад перанесенага стрэсу.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”6760,6764,6768,6772,6776,6780,6788″ autoplay=”yes”][/vc_column][/vc_row]У будынку, ля якога здарыўся інцыдэнт, знаходзіцца мясцовы офіс Аб’яднана грамадзянскай партыі, а таксама офіс грамадскай арганізацыі «Прававая ініцыятыва». Выклікае здзіўленне той факт, што ўладальніца будынку Зінаіда Шуміліна пра здарэнне даведалася на ад праваахоўнікаў, а ад сваіх знаёмых, якія на тралейбусе праязджалі побач з месцам здарэння.

Ларыса Кавальчук, belsat.eu

Стужка навінаў