Марзалюк не прыйшоў на сваю сустрэчу з выбарнікамі. Замест яго быў лысы мужык

Рэпартаж

Выбарнікі папрасілі ў Іванова Аляксея прад’явіць пасведчанне даверанай асобы

Першы раз за гэтую перадвыбарчую кампанію кандыдат у дэпутаты Ігар Марзалюк не прыйшоў на сустрэчу са сваймі выбарнікамі. Замест сябе ён даслаў сваю давераную асобу – Іванова Аляксея.

Сустрэча ў ДК «Магатэкс» была наступнаю пасля скандальнай сустрэчы ў СШ № 12, дзе Ігар Марзалюк забараніў журналістам «Белсату» праводзіць здымкі і на камеру паскардзіўся, што «парушаюцца правы роўнасці ўсіх кандыдатаў».

Агітацыйныя матэрыялы Ігара Марзалюка

Магчыма, што Ігар Марзалюк не захацеў другі раз трапляць у камеру журналістаў «Белсату» і таму не прыйшоў?

Давераная асоба Ігара Марзалюка не змагла адказаць, чаму Ігар Марзалюк не прыйшоў на сустрэчу. Гэтаксама Аляксей Іваноў не патлумачыў, чаму сустрэча была перанесеная ў ДК «Магатэкс», калі першапачаткова яна мусіла адбыцца ў СШ № 40.

Сустрэча з Ігарам Марзалюком без самога кандыдата праходзіць у фае ДК “Магатэкс”

Не змог Аляксей Іваноў адказаць і на пытанне, як запрашаліся людзі на сустрэчу, якая праходзіла ў фае Дому культуры «Магатэкс» і прысутнічала на ёй каля 10 чалавек.

Пасля сустрэчы гэтыя людзі ўзняліся на другі паверх ДК, з гэтага можна зрабіць выснову, што яны зʼяўляюцца супрацоўнікамі ўстановы. Пытанняў да кандыдата ў дэпутаты супрацоўнікі «Магатэксу» не мелі.

На старонцы Ігара Марзалюка «УКантакце» ёсць фотарэпартажы з мінулых сустрэчаў. На іх бачна, што на ўсіх Ігар Марзалюк быў асабіста і ў прысутнасці вялікага кола людзей. А пасля скандалу ў СШ № 12 Ігар Марзалюк раптам не прыйшоў, як і не прыйшлі дзясяткі людзей з ім на сустрэчу. Дзіўна.

Памочнік Ігара Марзалюка Аўласовіч Аляксей сам вёў відэаздымку, якую забараняў весці «Белсату»

Узнікае шмат пытанняў. Ці планавалася ўвогуле праводзіць сустрэчу з выбарнікамі ў ДК «Магатэкс»? Ці спужаўся Ігар Марзалюк журналістаў ці ў яго раптам з’явіліся сакрэтныя справы, пра якія нікому нельга распавядаць?

P.S.: Пасля сустрэчы ў СШ № 12 Ігар Марзалюк папракаў сваіх канкурэнтаў на дэпутатства тым, што яны не здолелі самастойна прыйсці на тэледэбаты і даслалі замест сябе сваіх давераных асобаў. Хутка пасля гэтых словаў прыйшла чарга і самога Ігара Марзалюка дасылаць замест сябе на сустрэчу з выбарнікамі сваіх давераных асобаў.

Ігар Марзалюк – пра змены ў Канстытуцыю, апанентаў на выбарах і свой заробак

АС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары