Маршрутка ўрэзалася ў фуру на ўзбочыне. Два пасажыры памерлі на месцы


ДТЗ адбылося 9 верасня пад Менскам на 85-м кіламетры аўтадарогі М14, паведамляе прэс-служба МУС.

Маршрутка ехала з Магілёва ў Смаргонь і ўрэзалася ў МАЗ, які стаяў на ўзбочыне дарогі.

У маршрутцы было пяць пасажыраў. Два пасажыры загінулі на месцы. Астатнія атрымалі раненні і трапілі ў лякарню. Кіроўца фуры не пацярпеў.

МУС паведамляе, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў