МАРГ дамовіўся пра павышэнне тарыфаў на сувязь у 2020 годзе


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі заключыла пагадненні з аператарамі сувязі, каб стрымаць рост тарыфаў на паслугі ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

«Лічбы, якія прадугледжаныя пагадненнем, ні адзін аператар змяніць не можа. На 2020 год пагадненнем прадугледжана павышэнне тарыфаў не вышэй за базавы ўзровень інфляцыі, гэта значыць – 4%», – распавяла прадстаўніца МАРГ Людміла Моніч.

Яна нагадала, што «Белтэлекам» з 25 студзеня ўжо павышае тарыфы на асобныя паслугі электрасувязі.

Hавiны
«Белтэлекам» падвышае цэны на свае паслугі ў сярэднім на 5 %
2020.01.14 21:09

«У адпаведнасці з пагадненнем першае павышэнне прадугледжанае ў першым паўгоддзі, вось яны абвясцілі. Гэта ў сярэднім на 2,5%», – сказала прадстаўніца міністэрства.

Паводле яе, другое павышэнне будзе толькі з улікам інфляцыі. Яно адбудзецца ў другім паўгоддзі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў