«Белтэлекам» падвышае цэны на свае паслугі ў сярэднім на 5 %


«Белтэлекам» паведамляе, што з 25 студзеня 2020 года плануецца павышэнне тарыфаў на асобныя паслугі электрасувязі ў сярэднім на 5 %.

Напрыклад, кошт найбольш папулярнага ў абанентаў пакета паслуг «Ясна 100» павялічыцца на 33 капейкі ў разліку на адну паслугу.

«Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаванага на 2020 год індэкса росту спажывецкіх цэнаў у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці паслугаў электрасувязі на ўзроўні 2019 года», – падкрэслілі ў кампаніі.

Змяненне кошту не закране тарыфы на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя канструкцыі, паслугі доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да сеткі Інтэрнэт для аператараў электрасувязі, паслугі хостынгу, відэакантролю ды інш.

З новымі тарыфамі можна азнаёміцца ​​тут.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары